Музейная ноч 2026. Кола(с) часу… Канцэрт барочнай музыкі ад Алеся Лася

08.05.2026

🎼💃Час слухаць музыку!
Музыка барока пад зорным небам – гэта не проста канцэрт. Гэта падарожжа ў часе, дзе кожны акорд нясе вобразы далёкіх стагоддзяў. Алесь Лось – музыка, мастак, этнаінструментолаг. Капэла Алеся Лася спыняе час і запрашае зрабіць разам падарожжа ў мінулае. Разам мы даведаемся шмат цікавага пра гісторыю беларускай музыкі, пачуем музыку эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, канешне ж, будзем танчыць.
🎻 20:00 – 21:00 – канцэрт барочнай музыкі ад Алеся Лася
Калі хочаш пачуць музей інакш – прыходзь. Гукі гэтай ночы застануцца з табой надоўга. 🙌🎶