Музейная ноч 2026. Колас(с) часу…. Час спяваць і танчыць!
08.05.2026
Ёсць моманты, калі музей перастае маўчаць. Калі паветра напаўняецца спевамі, а зямля пад нагамі пачынае адбіваць рытм. Не трэба ўмець танчыць – дастаткова адчуць рытм. Не трэба ведаць словы – дастаткова падхапіць мелодыю. Гэта асобы час, калі традыцыя ажывае на вачах.
🎶 18:30 – 19:00 – Зона каля экспазіцыі «У хвалях няспыннага руху…»
Традыцыйныя беларускія спевы ад фальклорнага гурта “Соль”.
🕺 19:00-20:00 – Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”
Традыцыйныя беларускія танцы ад Капэлі традыцыйнай музыкі “Анягож”.
🎫 уваходны білет – 15 бел. руб.
Спевы, якія перадавалі з роду ў род. Танцы, якія ведалі нашы прадзеды. Адчуй сябе часткай традыцыі. Заходзь у круг – мы цябе запрашаем. 🌾💃