Музычная вясна ў музеі Якуба Коласа
08.04.2025
8 красавіка ў 18:30 у музеі Якуба Коласа адбудзецца незабыўны канцэрт аўтарскай музыкі Яўгена Якабука “Музычная вясна”!
Разам акунемся ў чароўную атмасферу вясны дзякуючы мелодыям, якія напоўняць вашы сэрцы цеплынёй і натхненнем. Гэта ідэальная магчымасць правесці вечар у кампаніі добрай музыкі і блізкіх людзей!
Месца сустрэчы: музей Якуба Коласа. г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
Дата: 8 красавіка
Час: 18:30
Кошт: 10 рублёў