Музычны чацвер на Акадэмічнай

18.11.2024

У цыкле канцэртаў “Музычныя чацвяргі на Акадэмічнай” Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь прадстаўляе праграму, прысвечаную 55-годдзю легендарнага беларускага ансамбля “Песняры”. Сустрэча будзе суправаджацца фота і відэа матэрыяламі і арыгінальным эсэ вядомага даследчыка беларускай эстрады Вольгі Брылон.
У выкананні хору прагучаць шырока вядомыя песні – “Купалінка”, “Лявоніха”, “Ой рана на Івана” і іншыя, якія натхнілі некалі Уладзіміра Мулявіна на стварэнне свайго ўласнага і непаўторнага стылю выканання беларускага фальклору. А таксама прагучыць папуры на тэмы песень “Песняроў”, аўтарства Алены Атрашкевіч.
Квіток – 20 руб.
Перад канцэртам у 18.00 пачнецца экскурсія па Доме-музеі Якуба Коласа.
Сардэчна запрашаем!