Музычны чацвер на Акадэмічнай

24.01.2025

Запрашаем на абноўленую зімовую праграму з цыклу “Музычныя чацвяргі на Акадэмічнай”!

Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Беларусі выканае вядомыя мініяцюры, прысвечаныя прыгажосці зімовых краявідаў, творы на тэксты Якуба Коласа і Аляксандра Пушкіна, а таксама беларускія традыцыйныя канты і джазавыя кампазіцыі!
Яскравая і разнастайная праграма ў суправаджэнні тэкстаў Якуба Коласа абавязкова падорыць добры настрой і стане цудоўным пачаткам новага года!

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Наталля МІХАЙЛАВА
фартэпіяна – Іван СЦЕПАНЦОЎ
дырыжор – Андрэй КУНЦЭВІЧ.

30 студзеня (чацвер), пачатак канцэрта – 18:30
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул.Акадэмічная, 5).

Перад канцэртам для ўсіх жадаючых будзе арганізавана наведванне экспазіцыі музея з экскурсаводам, пачатак у 18:00.

Квіткі магчыма набыць праз сістэму “Разлік”: Турызм і адпачынак –Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Вечар на Акадэмічнай.
Кошт – 20 рублёў, уключае наведванне экспазіцыі

6+