Музычны чацвер на Акадэмічнай

10.02.2025

Запрашаем на новую праграму цыклу “Музычныя чацвяргі на Акадэмічнай”!

Ва ўтульнай гасцёўні Якуба Коласа свой талент падораць маладыя і натхнёныя артысты!

Салісты Заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Беларусі выканаюць вядомыя песні і рамансы Глінкі, Рахманінава, Рымскага-Корсакава, Абеліёвіча, Афенбаха, арыі і дуэты Вівальдзі з яго знакамітай кантаты “Gloria” (RV.589).

Праграму канцэрта дапоўніць інструментальны цыкл для гітары і клавесіна “Успамін пра Нясвіж” сучаснага беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай.

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА

Вераніка Чарняўская (сапрана), Валерыя Ганчарэнка (сапрана), Аліна Злебава (меца-сапрана), Іван Сцепанцоў (фартэпіяна)

У канцэрце бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў Дар’ян Шахаб (гітара).

20 лютага (чацвер), пачатак канцэрта – 18:30

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа (вул. Акадэмічная, 5).

Перад канцэртам для жадаючых будзе арганізавана наведванне экспазіцыі музея з экскурсаводам, пачатак у 18:00.

Квіткі магчыма набыць праз сістэму “Разлік”: Турызм і адпачынак –Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Вечар на акадэмічнай.

Кошт – 20 рублёў, уключае наведванне экспазіцыі.

6+