Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайне ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў
02.05.2025
Дарагія сябры! 6 мая ў 18:30 мы запрашаем вас на канцэрт музычнай капэлы НАН Беларусі, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі!
Сёлета мы адзначаем важную дату і ў гонар гэтай падзеі мы запрашаем вас на святочны канцэрт. Музычная капэла НАН Беларусі выканае творы сучасных кампазітараў, якія ў сваіх работах звяртаюцца да тэм вайны, мужнасці і патрыятызму. Кожны твор – гэта гісторыя, расказаная праз ноты, якая абуджае ў нас памяць аб подзвігу нашых продкаў і натхняе на захаванне міру і згоды.
6 мая, 18:30
г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, Музей Якуба Коласа
Уваход вольны!