На высокім пагорку высокі дом…

11.09.2026

23 верасня 2026 года ў музее Якуба Коласа ў рамках музейнага праекта “Простыя словы” адбудзецца лекцыя Ігара Бабкова «На высокім пагорку высокі дом…». Беларуская жаночая паэзія ў метафізічнай перспектыве.

Жаночая паэзія вельмі часта разумеецца як адмысловае засяроджанне творчай увагі, паэтыка-антрапалагічнае падарожжа ў пошуках «жаночага». Замыканне зместу ўнутры пэўнага каталога тэмаў і эмоцый.
Паэткі, пра якіх пойдзе гаворка, ідуць у адваротным кірунку.
Замест замыкання ў «жаночым» − эстэтычны выбух, растрата. Новая эстэтыка, новыя тэрыторыі. Вышыні і глыбіні.
Так, мы можам назваць іх паэзію жаночай. Але жаночае ў гэтым выпадку − форма карабля, а не мэта падарожжа.

🏛Мінск, Акадэмічная, 5
🗓23.09.2026г. 18:30
👛10 рублёў
✍️ запіс https://forms.gle/Jfyk1GDcPtUWYTVp6