Начны квэст-экскурсія

19.11.2025

Сябры! У сувязі з вялікай колькасцю жадаючых, запрашаем на чарговы начны квэст-экскурсію па музеі 2 снежня!

Ці задумваліся вы калі-небудзь, чым жыве музей пасля закрыцця? Якая атмасфера пануе ў пакоях дома Коласа ноччу, калі апошні наведвальнік пакідае музей, а супрацоўнікі зачыняюць дзверы да наступнай раніцы?

2 снежня гасцей музея чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у абноўленай начной квэст-экскурсіі. Сумесна з галерэей водараў “Нос” мы падрыхтавалі для вас нешта незвычайнае!

Чакаем усіх наведвальнікаў, хто яшчэ не бываў у музеі і жадае пазнаёміцца з домам Коласа ў такім незвычайным фармаце!

Сустракаемся 02.12 ў 19:00 па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.

Кошт уваходнага квітка – 40 рублёў з чалавека.

Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы: https://forms.gle/MBQRt8ybrwPxvY6C7