Падарожжа “Ласток-Мір”
07.10.2025
Што агульнага паміж звычайнай хаткай палясоўшчыка і вялікім палацам? На першы погляд, гэта ўсяго дзве гістарычныя кропкі на карце Беларусі, але насамрэч яны з’яўляюцца сапраўднымі скарбамі, поўнымі таямніц і легенд.
Сядзіба Якуба Коласа Ласток – гэта не проста месца, дзе ў дзяцінстве жыў вялікі паэт. Гэта самая таямніячая сядзіба, ахінутая густымі лясамі і непралазнымі дарогамі, кожная сцяжынка тут захоўвае мноства міфаў і гісторый. Ласток нібы хаваецца ад старонніх вачэй, і толькі самыя смелыя могуць адважыцца адправіцца ў яго нетры, каб разгадаць таямніцы, якія ён беражліва ахоўвае.
Мірскі замак – велічнае тварэнне XVI стагоддзя, якое, нягледзячы на сваю ўяўную звычайнасць, таксама ахутана мноствам таямніц. Яго сцены бачылі не адно пакаленне, і кожная з іх шэпча свае сакрэты. Легенды аб рыцарах, каханні і здрадах праймаюць яго гісторыю, а архітэктурныя дэталі дзівяць уяўленне. 25 кастрычніка мы запрашаем вас у вандроўку, каб разам разгадаць загадкі гэтых унікальных мясцін!
Праграма вандроўкі:
9:30 – ад’езд ад музея Якуба Коласа (вул. Акадэммчная 5);
11:00 – экскурсія ў мемарыяльнай сядзібе Акінчыцы;
13:00 – наведванне Ластка і экскурсійнае суправаджэнне ў самай таямнічай сядзібе Коласа, смачны хатні пачастунак для ўсіх гасцей;
15:00 – наведванне асноўных славутасцяў Міра;
16:00 – экскурсія па Мірскім замку;
18:00 – ад’езд у Мінск.
Арыентыровачны час вяртання ў Мінск – 19:30.
Кошт вандроўкі – 90 рублёў.
Абавязковы папярэдні запіс па спасылцы: https://forms.gle/MDpLCJUKkVer3d4d8