Падарожжа па Стаўбцоўшчыне

12.08.2025

2 жніўня 2025 года запрашаем на чарговае падарожжа па Стаўбцоўшчыне,
але гэтым разам мы будзем разгадваць таямніцы незнаёмых Стоўбцаў:
– Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў?
– Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары?
– Які чорт пакінуў «Чортаў камень»?
– Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак Стоўбцаў?
– Дзе пахаваныя бацькі Якуба Коласа?
– Дзе Мікалай Крыштаф Сіротка заснаваў касцёл, які дайшоў да нашых часоў?
– Што за людзі жылі на Стаўбцоўшчыне ў 19ст.?
– Ці праўда Высокі Бераг такі высокі?
На ўсе гэтыя пытанні мы пашукаем адказы падчас нашай вандроўкі па невядомай Стаўбцоўшчыне 2 жніўня 2025 года.

Увага! Не забудзьцеся ўзяць з сабою перакус, прадугледжаны прыпынак для самастойнага адпачынку, дзе можна будзе падсілкавацца і пашпацыраваць уздоўж Нёмана.

Каб мы маглі заказаць патрэбны нам транспарт, трэба забраніраваць месца, унёсшы папярэднюю аплату ў памеры 80 рублёў. https://forms.gle/zJTkvfoebBwCe3W57

 Ад’езд з Мінска ў 9.00 ад музея Якуба Коласа.