Паэтычны монаспектакль “РЭСПУБЛІКА ДАЖДЖУ”
08.04.2025
Гэта будзе падарожжа у далёкую краіну на самую галоўную сустрэчу свайго жыцця – з самім сабой.
Гледачам давядзецца прайсці тры інстанцыі – мінулае, сучаснасць і будучыню, каб зразумець, што ёсць толькі “цяпер”.
Рэспубліка Дажджу – гэта выдуманае, паэтычнае месца, у якім вечна дрэннае надворʼе. Але аднойчы
сонечнае святло праб’ецца скрозь хмары, як усмешка скрозь слёзы, як шчасце праз смутак.
27 сакавіка, 19:00
Кошт – 20 рублёй
вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа
Колькасць месцау абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы