Прагляд кінастужкі “Народны паэт”
24.06.2026
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа распачынае паказ фільмаў ва ўтульнай прасторы новай кіназалы музея.
Кінастужка Юрыя Тарыча “Народны паэт”, была знята да 70-годдзя класіка беларускай літаратуры. Сам пясняр пісаў:” Мне приходится время от времени выступать в роли киноартиста. Готовится документальный фильм. Говорят, получается неплохо…”. Кінапартрэт народнага паэта дазволіць Вам убачыць, якім быў Якуб Колас у жыцці.
❗️ Папярэдні запіс абавязковы (колькасць месцаў абмежаваная)
https://forms.gle/G8qLJMgjgbj88sF18
1 ліпеня а 19:00
Кошт 7 рублёў, уваходны квіток у музей.