Прэзентацыя часовай экспазіцыі “Забытыя асілкі зямлі беларускай”

18.09.2025

25 верасня 2025 года ў 17.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя часовай экспазіцыі з фондаў музея народнай архітэктуры і побыту і музея Якуба Коласа “Забытыя асілкі зямлі беларускай”, прысвечаная беларускім млынам.

Яшчэ сто год таму вясковы пейзаж было цяжка ўявіць без ветракоў: стаялі яны на ўзгорках, дзе добра дзьмуў вецер, у адзіночку, ці па некалькі, былі добра бачны здалёк, служылі своеасаблівымі арыенцірамі падарожніку, збіралі вакол сябе жыхароў суседніх вёсак. Нажаль з развіццём прамысловай вытворчасці мукі іх выкарыстанне скарачаецца. Будынкі ветракоў паступова прыходзяць у заняпад.

Падчас прэзентацыі часовай экспазіцыі можна будзе азнаёміцца з унікальным фотаматэрыялам, паслухаць аўтэнтычную дуду і пазнаёміцца з гісторыяй млыноў на Беларусі. Сардэчна запрашаем! Уваход вольны.

Кантактны тэлефон: (017) 353 17 03

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5