Прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова “Грамадзянін Месяца”
30.01.2025
6 лютага у музеі Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова “Гражданин Луны” (“Грамадзянін Месяца”).
Гэта зборнік вершаў і прозы – шчыры дыялог, на падставе аднаіменнага монаспектакля аб адзіноце, пачуццях і сэнсах жыцця. Гэты спектакль гучаў на сцэне КЗ Мінск, на беразе Мінскага Мора, у прасторах Каўчэг і Flame Place, у Віцебску і інш.
Аляксей Кулакоў – мінскі паэт, актор, пісьменнік, стваральнік сучаснай батлейкі “Дом з Марамі”, аўтар пяці кніг апавяданняў, сцэнарыст кулінарнага шоу на ТНТ, удзельнік тэатральнага фестываля “АрмМоно” у Арменіі, грае галоўную ролю ў пастаноўцы “Дзікае паляванне Караля Стаха” у парку гісторыі “Сула”. У лонг лісце літаратурнай прэміі Forbes.
Што будзе на прэзентацыі:
– Знаемства з аўтарам
– Вершы і атмасфера
– Паэтычныя гульні, конкурсы, прызы
– Аўтограф-сесія
6 лютага, 19:00
Уваход у музей 10 рублеў
Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScDar9GHSzkRbPN-uviAY2VbbzVdOkwAymh5iHyNUtDUhwHAQ/viewform