Прэзентацыя кнігі “Беларуская мова ад А да Я”. ЛІТ.ЧЫТ.

12.02.2025

Паважаныя сябры!

Напярэдадні Дня роднай мовы, 17 лютага 2024 а 18й гадзіне ў музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі Беларуская мова ад А да Я” у межах музейнага праекта “ЛІТ.ЧЫТ.”

У кнізе ў папулярнай форме распавядаецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.

Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца мінулым і сучаснасцю беларускай мовы і жадае далучыцца да яе скарбаў.

Чакаем вас 17 лютага ў 18:00 па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.
Уваходны квіток у музей – 6,50 руб.

Да сустрэчы!