Прэзентацыя кнігі “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі”

13.02.2025

19 лютага 2025 года ў 18:30 у музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар Міхала Бараноўскага.

Міхал Бараноўскі – паэт, музыка, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, папулярызатар творчасці класіка.
Падчас імпрэзы адбудзецца знаёмства з новай кнігай Міхала, разам з аўтарам паспрабуем знайсці адказы на пытанні:

Што чакаць чытачу ад новай кнігі? Як знайсці баланс паміж навуковым і папулярным тэкстам? Чым аўтар ганарыцца і што яго засмучае? Якія пытанні засталіся без адказаў? Ці ўдалося разгадаць загадку Багдановіча?

Пра ўсё гэта і пра ўсякае іншае можна даведацца цягам творчай сустрэчы з Міхалам Бараноўскім, аўтарам кнігі “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі”.

Кошт уваходнага білета – 6,50 рублёў.
Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02, (029) 284 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.