Прэзентацыя кнігі «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год»

26.05.2026

28 мая 2026 года ў 17.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі даследчыка беларускай літаратуры Міколы Труса «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год», якая пабачыла свет у 2026 годзе ў выдавецтве “Беларусь”. У новым выданні аўтар прадставіў архіўную рэканструкцыю абставін удзелу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў Міжнародным кангрэсе пісьменнікаў у абарону культуры. Новыя факты пра падрыхтоўку і візіт беларускага песняра ў Парыж у якасці дыпламата, якому выпаў гонар прадставіць краіну на міжнародным узроўні, шэраг выяўленых асоб, з якімі кантактаваў паэт падчас кангрэса, уражанні класіка ад сталіцы моды цікава пададзены ў кніжнай навінцы.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!