“Прыйшла Каляда!”
11.12.2024
Запрашаем прыняць удзел у святочнай імпрэзе “Прыйшла Каляда!”
З дапамогай фальклорнага ансамбля “Млынок” дзеці пазнаёмяцца з традыцыйнымі віншаваннямі калядоўшчыкаў, абрадам “Ваджэнне казы “, прымуць удзел у калядных гульнях!
Сустракаемся 19 і 24 снежня а 13 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа!
Запіс абавязковы! Запісацца можна па тэлефонах: (017) 270-17-02, (029) 678-15-93, (029) 860-87-39