Рассмяшыць песняра: Якуб Колас і Янка Купала ў сяброўскіх шаржах мастакоў
09.11.2026
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё супольнага праекта «У люстэрку “Роднага слова”: аўтары і іх героі». Вас чакае знаёмства з самымі яркімі старонкамі аўтарытэтнага часопіса. Першая сустрэча з гэтага цыкла заканамерна прысвечана класікам: “Рассмяшыць песняра: Якуб Колас і Янка Купала ў сяброўскіх шаржах мастакоў”.
Як сучаснікі жартавалі з жывых класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы? Хто першы наважыўся пакпіць з першых народных паэтаў? Як склаліся лёсы жартаўнікоў, і чаму большасць тых жартаў была забыта разам з іх аўтарамі амаль на стагоддзе? Нечаканыя знаходкі і нетрывіяльныя факты, займальныя сюжэты і страчаныя старонкі беларускай гісторыі – толькі адзін вечар у Коласавым доме.
📅 Калі: 12 лістапада
🕑 Час: 18:00
💰 Квіток: 10 рублёў
📍 Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5)