Робім з Янкай выцінанку
17.12.2024
У пераднавагоднюю пару запрашаем дзетак цікава і карысна правесці час у Доме Коласа!
Што будзем рабіць?
Гартаць кнігу “Робіць Янка выцінанку” з дасціпнымі вершамі Любові Сівуравай
Разгадваць вясёлыя загадкі
Выразаць выцінанкі разам з народным майстрам Наталляй Сухой
Размаўляць пра выцінанку як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Прэзентацыю ладзяць ілюстратар кнігі народны майстар Наталля Сухая і рэдактар Алеся Чарнавокая.
28 снежня 2024 года, 14:30
6,50 рублёў
Мінск, вул.Акадэмічная, 5. 270-17-02.
Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы запіс: https://forms.gle/fg4QDicjopSybgtV6