Сны Якуба Коласа

14.07.2026

🌔Запрашаем на аўтарскую экскурсію Васіліны Міцкевіч “Сны Якуба Коласа”.
⛅️Вас запрашаюць туды, куды звычайна не пускаюць — у асабістую прастору народнага паэта. Аўтарская экскурсія ў спальны пакой Якуба Коласа — гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным “мірным прытулку”. Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі.
🌙Але на гэтым сустрэча з таямніцай не скончыцца. Вас чакае майстар-клас па стварэнні абярэга “Лавец сноў”, пад кіраўніцтвам майстра вы створыце свой уласны абярэг, які будзе берагчы вашыя сны.
‼️Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шума.
🏛Мінск, Акадэмічная, 5
🗓23.07.2026г. 18:30
👛25 рублёў
✍️Запіс на экскурсію – https://forms.gle/1oT1UjqcomLWZYGN6