Спектакль “Поўны наперад!”. Музейная ноч 2025

02.05.2025

Музейная ноч 2025
Дзіцячы час

Сябры! Пачынаем знаёміць вас з праграмай музейнай ночы Кола(с) часу 2025!
Па традыцыі пачынаем наша свята з праграмы для самых маленькіх.

Маленькіх аматараў культуры чакае насычаная праграма, а распачне яе інтэрактыўны спектакль “Поўны наперад!” ад тэатра “Леў і птушка”
17 мая, 13:00, музей Якуба Коласа

Спектакль «Поўны наперад!»
Узроставая катэгорыя: ад 4 да 8 гадоў.
Акунемся ў свет твораў выдатных дзіцячых пісьменнікаў Дональда Бісэта і Данііла Хармса.
Адправімся ў сапраўднае марское падарожжа, пабываем на незвычайных выспах і пазнаёмімся з іх насельнікамі.
Час правядзення: 50 хвілін
Спектакль на рускай мове!

Кошт: 20 рублёў дзіцячы, 10 рублёў дарослы.

У гэты ж час на сядзібе музея будзе працаваць кантактны заапарк ад цэнтра дапамогм дзікім жывёлам “Сірын” і гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” у якіх можна будзе прыняць удзел!

Папярэдняя рэгістрацыя на спектакль па спасылцы https://forms.gle/wk1NXpEX95VssjnB7