Сустракаем вясну разам
10.03.2026
Нашы прадзеды ведалі: вясну трэба заклікаць спевамі і карагодамі! Гэта быў магутны абрад-заклінанне, дзе кожны крок робіццапа сонейку і кожная песня мае свой сакральны сэнс.
Карагод — гэта наш старажытны «жывы каляндар» і храналогія. Гэта не проста песня з танцам, а цэлая філасофія. Рух па крузе — сімвал Сонца, цыклу жыцця, адзінства людзей з прыродай. У ім спляліся і каляндарныя святы, і родавая памяць, і магія стварэння свету.
14 сакавіка ў 12:00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца сапраўдная сустрэча з гэтай жывой традыцыяй!
Правядзе яе Елена Сяргеева, сертыфікаваная карагодніца ), практык беларускіх абрадавых танцаў.
На майстар-класе мы:
🌀 Дакранемся да старажытнага абраду «клікання вясны».
🌀 Зразумем сакральную геаметрыю круга і сімволіку рухаў.
🌀 Вывучым аўтэнтычныя карагодныя крокі і ўзоры.
🌀 Паспяваем традыцыйныя вясновыя песенкі-заклінаніі.
🌀 Адчуем, як праз танец наша цела і душа ўваходзяць у рытм прабуджанай зямлі.
Гэта ўнікальная магчымасць не «паглядзець на фальклор», а самім стаць часткай тысячагадовай традыцыі, якая жыве ў нашым генетычным кодзе.
Дата і час: 14 сакавіка, 12:00
Месца: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Праводзіць: Елена Сяргеева, сертыфікаваная карагодніца.
Кошт: 10 рублёў
Колькасць месцаў абмежаваная магчымасцю зручна размясціцца ў кагодным крузе!
Запіс абавязковы!
https://forms.gle/LCqtyCd2PuwZDLWDA
Давайце разам разбудзім вясну старажытным, магутным і прыгожым шляхам — праз карагоднае кола!