Сустрэча-знаёмства з унукам Якуба Коласа. Музейная ноч 2025

06.05.2025

17 мая а 16-й гадзіне гасцей музейнай ночы чакае ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з унукам Якуба Коласа, даведацца больш пра жыццё ў доме пасняра і сямейныя традыцыі, якія нашчадкі клапатліва захоўваюць і передаюць з пакалення ў пакаленне.

Цягам сустрэчы мы “пагартаем “Андрэяў каляндар”, пройдземся старонкамі гісторыі Дома Песняра, пачуем унікальныя ўспаміны Андрэя Данілавіча пра дзеда і бацьку, а ў самым таямнічым месцы нашага музея нас будзе чакаць сюрпрыз з сямейнай гісторыяй ад унука Коласа! (18+)

На мерапрыемства асобны кошт – 15 рублёў.
Колькасць месцаў абмежавана, папярэдні запіс па спасылцы docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe7PaljRyZGbgih_XAPSDPwMlKwvd9E3cFInqEYIM8YF6OPXA/viewform

Да сустрэчы!