“Святочны час: народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў”

28.10.2024

29 кастрычніка а 18-й гадзіне запрашаем на прэзентацыю і дыскусію вакол кнігі Т.І. Кухаронак “Святочны час: народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў”. Толькі выйшаўшае з друку багата ілюстраванае выданне прапануе новыя перспектывы да разумення таго, што такое свята ў народнай культуры беларусаў. Асабліваць кнігі – дзясяткі галасоў беларускіх вяскоўцаў з усіх рэгіёнаў краіны, сабраных у палявых інтэрв’ю, якія расказваюць, што такое для іх святочны час і якія традыцыі беларусаў яго ствараюць і зберагаюць. Разам з вядучымі этнолагамі і фалькларыстамі Беларусі мы абмяркуем многія тэмы, паднятыя ў кнізе і даведаемся, як ствараць сабе і блізкім святочны насторой.
Мадэратар сустрэчы – Сяргей Грунтоў.