Сямейная субота

16.03.2026

Семейная субота ў Музеі Якуба Коласа!

Ці хочаце правесці суботу незвычайна і натхнёна?
21 сакавіка запрашаем у нашу літаратурную сям’ю! ❤️
 Музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў беларускай культуры, творчасці, паэзіі разам сустрэць дзень веснавога раўнадзенства і цікава правесці час.

Вас чакае:
12.00
 незвычайны майстар-клас па стварэнню рэдкай народнай лялькі “Дзень-ноч”, якая сімвалізуе гармонію ў свеце і ў сям’і;
 майстар-клас па стварэнню брошкі “Якуб Колас”;
 агляд дома, у якім жыў вялікі паэт Якуб Колас;
 лекцыя пра вясну ў славянскай культуры і ў паэзіі Якуба Коласа.
Кошт – 10 рублёў для кожнага ўдзельніка, суправаджаючы – 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!

https://forms.gle/kBksJHZ7yLvEf1DW7

14.00
Новая вясновая батлейка з новымі лялькамі ад Дома з Марамі!

Зіма аб’явіла, што вясна не наступіць. Што рабіць? Як гукаць вясну? Як паклікаць сонейка? Ці змогуць гледачы дапамагчы? Даведаемся ў новай казцы разам!

Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць…

Узрост: ад 3 гадоў.
Працягласць: ~45 хвіл.
Кошт – 10 рублёў, суправаджаючы – 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!

https://forms.gle/U1u5qANFSK5h8veS7

З А П Р А Ш А Е М !