Сямейны фестываль

08.04.2025

Чарговы сямейны фестываль у музеі Якуба Коласа

Сямейныя фестывалі ў музеі Якуба Коласа ўжо палюбіліся многім нашым гасцям. У гэтым месяцы мы падрыхтавалі для вас разнастайную забаўляльна-адукацыйную праграму!
Цяпер, пакуль дзеці будуць весела бавіць час на інтэрактыўных занятках і тэатральных пастаноўках, бацькі могуць адпачыць і карысна правесці час на пазнавальных лекцыях і займальных майстар-класах.

Што нас чакае 12 сакавіка?

Асобная праграма для самых маленькіх:

11:00 – інтэрактыўны спектакль “Вялізная груша” ад тэатра “КАКАО”  для дзяцей 3-7 гадоў.
12:00 – майстар-клас для дзяцей і дарослых па вырабе значкоў з самазастывальнай гліны

Кошт – 30 рублёў (маці + дзіцёнак), кожны наступны дзіцёнак – 20 рублёў.
Спектакль на рускай мове!
Колькасць месцаў абмежавана, неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы forms.gle/J8NB6BeVm29XjRSo8

Адукацыйная частка:

13:00 – дзіцячы майстар-клас па сталоваму этыкету ў мемарыяльнай сталовай Якуба Коласа для дзяцей 8-12 гадоў

Кошт – 15 рублёў.
Колькасць месцаў абмежавана, неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы forms.gle/951iWCzZJ1VXFswm6

Агульная праграма фестываля:

14:30 – майстар-клас па тэатральнаму майстэрству для дзяцей
14:30 – лекцыя па сталоваму этыкету для дарослых
15:30 – тэатральныя гісторыі для дзяцей ад сучаснай батлейкі “Дом з марамі”
15:30 – майстар-клас па вырабе свечак з вашчыны для дарослых
15:30 – майстар-клас ад мастачкі Насці Балыш,
для дарослых

Квіток на агульную праграму фестываля:
15 рублёў – дзіцячы;
7 рублёў – дарослы.

А ўвечары нас чакае батлеечная праграма для дарослых ад тэатра «Дом з марамі»

17:00 – дарослы батлеечны спектакль «Дом з марамі”
Кошт – 15 рублёў.