Творчая сустрэча «ШАЎКОВЫЯ АКОРДЫ»

15.10.2024

16 кастрычніка ў 18.30 у музеі Песняра адбудзецца цікавая творчая сустрэча    «ШАЎКОВЫЯ АКОРДЫ»
Вы зможаце пагрузіцца ў свет вырабу чароўных букетаў з шоўку, даведацца:
* Хто прыдумаў гэтые мастацтва і дзе яно зарадзілася
* Як з дапамогай кветак правяралі свае пачуцці
* Якія кветкі не вытрымліваюць спякоту
* Пра што пісаў старадаўні часопіс «Модны сусвет»
* Што хавалі францужанкі ў істужачных разетках
* З імем якога прынца звязана з’яўленне бутаньеркі
* Хто і якія хітрыкі прыдумаў для несімпатычных дзяўчат
* Аб манаскіх рэвалюцыях у свеце штучных кветак
* Аб таямніцах, схаваных за стварэннем шоўку і яго культурнай спадчынай. Як кветкі сталі сімваламі розных эмоцый і падзей, іх значэннем у японскай і беларускай культуры, а таксама аб кветкавых сімвалах у творах Якуба Коласа і шмат аб чым іншым.
Задумайцеся, што можа быць агульнага паміж далікатнасцю шоўку і трываласцю сталі? Прыходзьце і даведайцеся, як гэтыя, здавалася б, несумяшчальныя матэрыялы, зліваюцца ў вытанчаныя тварэнні, якія дораць вечную прыгажосць. Адкрыйце для сябе новыя грані шаўковай магіі! На сустрэчы вы зможаце апынуцца ў свеце, дзе традыцыі Японіі пераплятаюцца з сучаснымі тэндэнцыямі.
Вас чакаюць:
* Незвычайнай прыгажосці букеты, вытканыя з шаўковых нітак.
* Нараджэнне кветкі з шоўку з рамантычным назвай «Adelina».
* Гульня ў кветкавы флірт і смакаванне яго водару.
Прыходзьце і пераканайцеся, што далікатнасць можа быць мацней, чым вы думаеце!
Музей Якуба Коласа 16 кастрычніка 2024 г. 18:30 Уваход 6,50 руб.

Аўтар і вядучая: Святлана Клімянкова − эксперт па стварэнні інтэр’ерных букетаў з шоўку ў японскай тэхніцы Somebana. Уладальнік 3-х дыпломаў японскай і Расійскай школ шаўковай фларыстыкі. Вучылася гэтаму мастацтву на працягу 5 гадоў. У асабістай калекцыі больш за 1 000 кветак з шоўку – звыш 50 букетаў.
@klim_ _sf

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by