Творчая сустрэча з Ирынай Мышкавец
25.11.2024У межах праекта “Простыя словы” запрашаем 27 лістапада 2024, у 18.30 на сустрэчу з Ірынай Мышкавец, вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Нядаўна ў Ірыны Вітальеўны выйшла кніга “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”, зборнік артыкулаў розных гадоў, прысвечаны паэту, яго родным, калегам, сябрам… Прысвечаны музею зорнага пісьменніка, у якім гераіня сустрэчы адпрацавала больш за чвэрць стагоддзя.
Падчас сустрэчы мы даведаемся:

ці просты ён, даследчыцкі шлях у багдановічазнаўстве;





якія адкрыцці здараліся ці не здараліся, якія былі цуды і расчараванні;





хто, акрамя Максіма Багдановіча, яе любімыя героі;





якія артыкулы ўвайшлі ў зборнік і якія тэмы яшчэ чакаюць свайго часу.


Лірычную нотку сустрэчы дадасць выступ таленавітай спявачкі, мастацкага кіраўніка Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова” Алесі Сівохінай.


Вішанька на торце: пакажам экспанат, дзеля якога Ірына Мышкавец гатова прыходзіць у музей Якуба Коласа штодня.