Велікодная пісанка. Майстар-клас ад народнага майстра Ганны Клімовіч
27.03.2026
🌿🐣 Вялікдзень – гэта старадаўняе і найважнейшае свята Вясны, вясновага сонца і прыроды, якая абуджаецца пасля працяглага зімовага сну.
Вялікдзень лічыцца найвялікшым днём у годзе, бо гэта свята перамогі жыцця над смерцю. І ўвесь свет ўзносіць хвалу ўваскрасення, нараджэнню любові, дабрыні, надзеі і радасці жыцця.
🪺Пісанка – гэта не проста ўпрыгожанае яйка, гэта сапраўднае мастацтва, якое сімвалізуе абнаўленне і вясновае абуджэнне. Пісанкі, распісаныя старажытнымі ўзорамі, маюць вялікую сілу, служаць абярэгам на доўгія гады. Яны абараняюць дом і сям’ю, аберагаюць у дарозе, дапамагаюць выканаць жаданне, вылечваюць, напаўняюць жыццё радасцю і чароўнымі падзеямі!
Майстар-клас праводзіць Народны майстар Беларусі Ганна Клімовіч!
🎁Напярэдадні свята запрашаем вас напісаць сваю ўласную велікодную пісанку!
🗓️8 красавіка ў 18.00
🎟️Кошт-35 рублёў
❗️ папярэдні запіс па спасылцы і аплата абавязковыя!