Велікодны цуд у музеі Якуба Коласа

02.05.2025

Вялікдзень – галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнейшае і найважнейшае хрысціянскае свята. У дзень Вялікадня вернікі адзначаюць уваскрэсенне Хрыста з мёртвых і перамогу жыцця над смерцю і злымі сіламі. У старадаўнім календары беларусаў Вялікдзень праводзіў мяжу паміж старым і новым годам.

 Як нашы продкі святкавалі адно з галоўных святаў? Як адзначалі Вялікдзень у дзяцінстве Якуба Коласа? 26 красавіка, на ўтульнай сустрэчы ў музеі Якуба Коласа мы даведаемся больш пра традыцыі і звычаі, паспрабуем абрадавыя Велікодныя стравы, згуляем у гульні, узгадаем валачобнікаў, і, канешне, паспяваем!

 26 красавіка, 18:00

 25 руб.

 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5. Музей Якуба Коласа