Велікодны майстар-клас па валенні
20.03.2026
Велікодны майстар-клас па валенні 🐣
Запрашаем на цёплую творчую сустрэчу, прысвечаную Вялікадню — аднаму з самых светлых і ўтульных святаў вясны.
У гэты час асабліва хочацца ствараць нешта сваімі рукамі, напаўняць дом дэталямі і настроем. Сухое валенне з воўны — гэта цёплы, медытатыўны і вельмі душэўны від творчасці. На майстар-класе вы пазнаёміцеся з тэхнікай валення і створыце велікодныя ўпрыгожанні з воўны: дэкаратыўныя яйкі, куранят, трусікаў.
Майстар дапаможа на кожным этапе, у выніку ў кожнага, незалежна ад вопыту працы з воўнай, атрымаецца свая велікодная кампазіцыя, якой можна ўпрыгожыць святочны стол або падарыць блізкім 💛
Працягласць 2–2,5 гадзіны.
1 красавіка, 18:30. Кошт – 40 рублёў, папярэдні запіс і аплата абавязковы.