Восеньскае падарожжа “Мікалаеўшчына-Нясвіж”

12.09.2025

Сябры, 4 кастрычніка мы запрашаем вас у чароўнае падарожжа!

Праграма падарожжа:

9:30 – ад’езд ад музея Якуба Коласа (Мінск, вул. Акадэмічная 5);

11:20 – наведванне мемарыяльнай сядзібы Акінчыцы;

12:00 – наведванне мемарыяльнай сядзібы Альбуць (экскурсійная праграма, смачны пачастунак);

13:20 – наведванне мемарыяльнай сядзібы Смольня (экскурсійная праграма, майстар-клас, смачны пачастунак);

14:20 – выезд у г. Нясвіж;

15:00 – вольны час, прагулка ў Нясвіжскім парку;

16:00 – экскурсія па Нясвіжскім замку;

17:30 – выезд у Мінск.

Прыкладны час вяртання ў Мінск – 19:00.

Агульны кошт паездкі – 100 рублёў (уваходзяць: праезд на камфартабельным аўтобусе, экскурсійныя праграмы на сядзібах, у Нясвіжскім замку, пуцявая інфармацыя, майстар-клас і смачны пачастунак).

Рэгістрацыя і падрабязная інфармацыя па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPfMwnYIlKnufMQYn6bSgjSasd0lYrW-MTcA2zFFfVk-yG1A/viewform?usp=dialog

Абавязкова ўнесці аплату каб замацаваць за вамі месца.

Праз сістэму «АРІП»: Сістэма разліку «АРІП» – Турызм і адпачынак – Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Літаратурнае чаяванне – Увесці Прозвішча, імя, імя па бацьку і кошт 100 рублёў за кожнага чалавека. (Можна правесці некалькімі плацяжамі на адно прозвішча).

! Месца браніруецца за вамі толькі пасля папярэдняй аплаты !
! Аплата паездкі, ужо з’яўляецца вашым пацвярджэннем. Мы чакаем вас 4 кастрычніка ў 9:30, выезд ад музея Якуба Коласа !

У выпадку, калі ў вас змяніліся планы, папярэдняя аплата за нявыкарыстаную паслугу вяртаецца не пазней чым за 3 дні да паездкі!