Вялікапостныя лірніцкія спевы

20.03.2026

Велікодны пост для кожнага хрысціяніна — час, каб глыбей паглядзець у самога сябе, суаднесціся з тым, што з’яўляецца найвялікшымі духоўнымі каштоўнасцямі нашага жыцця. Менавіта ў гэты час, калі музыку не гралі для забавы, гучэла ліра карбовая, якая прадстаўляла асобны жанр у нашай духоўнай культуры — лірніцкія спевы. Духоўныя псальмы, канты, балады складалі аснову лірніцкага рэпертуара.
28 сакавіка а 14:00 мы маем магчымасць паслухаць лірніцкія спевы ў выкананні Алеся Лася і Алесі Сівохінай і разам адчуць прыгажосць амаль забытай старажытнай музыкі.
Уваход – 15 рублёў.
Запіс і перадаплата – абавязковыя!

https://forms.gle/RmJT8Zotp43WBRw99