Вясельны рушнік, ці скрадзены шлюб
13.10.2026
🏛31 кастрычніка а 15-й запрашаем на прагляд батлеечнай інтэрмедыі ад нашых сяброў Арт-гурта “Церніца”.
“… Яны згулялі вяселле і жылі доўга і шчасліва!..”
💝Так заканчваюцца большасць казак пра закаханых. Але ці заканчаваюцца іх прыгоды пасля вяселля? А што, калі іхняе шчасце зноў пад пагрозай? Як ім пераадолець усе шкоды нячысцікаў?
👻Арт-гурт “Церніца” запрашае на новую батлейку “Вясельны рушнік, ці Скрадзены шлюб”.
🌟А яшчэ напярэдадні цёмных, містычных начэй прапануем навучыцца рабіць сабе абярэгі ад нячысцікаў. Гледачоў чакае майстар-клас па саламяным зоркам.
🏛 Мінск, Акадэмічная, 5
📅 Дата: 31.10.2026
🕒 15:00
👛15 рублёў
✍️Абавязковы запіс па спасылцы https://forms.gle/FjjxSi3j55Wnz3147