Вясна, вясна жаданая!

07.04.2026

Вясна, вясна жаданая!
музейны занятак з цыклу “Народны каляндар”

У чацвер, 16 красавіка, а 18:30 Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў беларускай культуры, творчасці, паэзіі. Разам мы цікава правядзем час.

Вас чакае:

  • Незвычайны майстар-клас па стварэнню народнай лялькі “Птушка шчасця”, якая сімвалізуе гармонію, прыгажосць, веснавое абуджэнне;
    -Агляд дома, у якім жыў вялікі паэт Якуб Колас;
  • Лекцыя пра вясну ў славянскай культуры і ў паэзіі Якуба Коласа.

Кошт удзелу – 15р. (ніткі, стужкі, упрыгожванні для птушкі ўваходзяць у кошт).

Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!

https://forms.gle/3kxiUqXoHQoYVTwN6

З А П Р А Ш А Е М !