Вясновае падарожжа па мясцінах Якуба Коласа
02.05.2025
3 мая адбудзецца падарожжа па родных мясцінах Якуба Коласа.
Падчас падарожжа мы паглядзім, як уступіла ў свае правы вясна на мемарыяльных сядзібах Акінчыцы, Альбуць, Смольня.
Агульны кошт паездкі – 50 рублёў (уваходзяць праезд на камфартабельным аўтобусе, экскурсійныя праграмы на сядзібах, пуцявая інфармацыя і смачнейшы пачастунак)
Шаноўныя сябры! Для таго каб мы маглі замовіць патрэбны аўтобус, нам трэба дакладна ведаць, колькі людзей адпраўляецца ў падарожжа, таму для ўдзелу ў падарожжы трэба зрабіць папярэднюю аплату ў памеры 20 руб. Як заўсёды гэта можна зрабіць ці ў касе музея, ці праз сістэму “АРІП”: Сістэма разліку «АРІП» – Турызм і адпачынак – Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Вечар на Акадэмічнай – Увесці Прозвішча, імя, імя па бацьку і кошт 20 рублёў.