Вясновая сімфонія

16.04.2026

На адной сцэне яднаюцца зоркі оперы і маладыя таленты. Вас чакае праграма, поўная пачуццяў і прыгажосці: ад вытанчаных арый і рамансаў кампазітараў-класікаў да душэўных народных песень, знаёмых кожнаму сэрцу.

Вядучая вечара – Васілевіч Маргарыта – выкладчык Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага
Удзельнікі канцэрта:
Вікторыя Янушэўская, Волька Макарушка, Анастасія Зуеўская – артысткі Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Кацярына Дзегцярова – салістка Акадэмічнага Музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь.
Раман Дзегцяроў – навучэнец Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага
Ван Мяо – студэнтка Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з Кітаю.
Дзіяна Раманаўна Міхнюк – канцэртмайстар Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Не прапусціце вечар, дзе прафесійнае майстэрства і юная шчырасць створаць сапраўдную музычную магію. Прыходзьце паслухаць жывы гук!

29.04 | 18:30 | кошт 7 рублёў