«Заступнік бацькавай спадчыны»

02.10.2024

1 кастрычніка 2024 года ў 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай выстаўкі “Заступнік бацькавай спадчыны” да 110-годдзя з дня нараджэння Д.К. Міцкевіча.

Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (1914 – 1996) – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старэйшы сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатар і першы дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (1957 – 1980).

Даніла Канстанцінавіч удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982 гг.), будаўніцтве яго філіялаў у Стаўбцоўскім раёне. Ён аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа. У 2000 і 2014 гадах выйшла кніга ўспамінаў Д.К. Міцкевіча «Любіць і помніць» і «Я бачу, пройдзеныя далі»

Даніла Міцкевіч прыняў удзел у напісанні альбома “Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), член рэдкалегіі зборнікаў твораў Якуба Коласа ў 12 тамах (1961-1964), 14 тамах (1972-1978).

Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры, медалямі “За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Вайна 1941-1945 гадоў», «Ветэран працы», медаль Францыскі Скарыны (1995).

На выставе жыццёвы і творчы шлях Данілы Міцкевіча раскрываецца праз асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі, лісты, падарункавыя надпісы на кнігах. Матэрыял прадстаўлены як з фондаў музея, так і з прыватнага архіва нашчадкаў Якуба Коласа.

ЗАПРАШАЕМ ВАС!

Тэл. для даведкі: +375 (17) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.by

e-mail: info@kolasmuseum.by