Жаночы Кватэрнік

05.02.2026

Ёсць вечары, якія становяцца мастамі – паміж эпохамі, паміж намі і тымі, хто быў да нас, паміж намі сённяшнімі і намі ў будучыні.✨🔮

🌸Запрашаем вас на жаночы кватэрнік у сценах літаратурнага музея, дзе кожная дэталь – гэта дыялог з літаратурай, гісторыяй, мастацтвам і самой сабой.

Што чакае вас у гэты вечар?

🎶Гукі музыкі. Вашы думкі будзе суправаджаць жывая музыка, якая нараджаецца з-пад пальцаў піяністкі на сапраўдным раялі XIX стагоддзя. Тыя самыя клавішы, той самы тэмбр, што чулі людзі стагоддзі назад.

🎨Творчая майстэрня. На творчым майстар-класе вы распішаце гіпсавы паднос для ўпрыгожванняў – практычны арт-аб’ект, які будзе нагадваць пра гэты вечар.

📖Пасланне праз гады. У сценах Дома Коласа можна будзе напісаць ліст самой сабе ў будучыню.
Галоўная таямніца вечара: пытанне Дыяне Вернан.
Мы дакранемся да ўнікальнага артэфакта — кнігі Вальтэра Скота «Роб Рой» з асабістай бібліятэкі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. На старонках якой, яго рукой выведзена: “Дыяна Вернан – мой самы любімы літаратурны вобраз жанчыны” . Гэта магія тэксту, выпадковасці і вашай уласнай інтуіцыі.
Гэта вечар пра сілу жаночых вобразаў – у літаратуры, у гісторыі, у нас саміх. Пра тое, як мы шукаем і знаходзім апору, натхненне і адказы ў літаратуры, творчасці і ціхай размове з сабой.🩰💕

🎟 Удзел: строга па рэгістрацыі і поўнай аплаце! Спасылка ў шапцы профілю.
💰 Кошт: 30 рублёў.

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScFu_zzVAXz6lxZ5Jai095E4fSndas898ry00RCUsnY99G7sA/viewform