Зімовы сямейны фестываль у музеі Якуба Коласа
21.01.2025
Зімовыя выходныя – выдатная магчымасць правесці час цікава і карысна ўсёй сям’ёй, а для гэтага мы запрашаем вас на наш сямейны фестываль! Нас чакаюць:
Добрыя сямейныя спектаклі
12:00 – спектакль “Чароўныя ледзянцы” ад “Каробка тэатр” (Кошт – 10 рублёў);
14:00 – спектакль “Робат і Ракета” ад тэатра “Леў і птушка”. Для дзяцей 4-12 гадоў (Кошт – 10 рублёў);
16:00 – традыцыйная батлейка ад Алеся Лася (Кошт – 15 рублёў).
Цікавыя майстар-класы:
11:15 і 13:15 – Майстар-клас “Музычная шкатулка” (3-6 гадоў) ад студыі “Бусы”;
11:15 і 13:15 – Майстар-клас “Ценявы тэатр” – выраб ценявога героя, ажыўленне і гульня з ім, ад студыі “Бусы” 3+ (з бацькамі);
(колькасць месцаў абмежавана па 10 чалавек на 1 майстар-клас, просьба не спазняцца на пачатак)
13:00 – Майстар-клас па народных спевах ад фальклорнага ансамбля “Млынок”
14:00 і 15:00 – Майстар-клас па роспісе свечак (Асобны кошт – 5 рублёў з чалавека);
Пляцоўка ад рэдакцыі газеты Шапакляк, падарункі.
Агульны ўваходны квіток на ўвесь фестываль на 1 дзіцёнка – 30 рублёў.
Усе майстар класы акрамя роспісу свечак бясплатныя пры наведванні фестываля.
Дарослы ўваходны квіток на фестываль – 6,50 рублёў.
Чакаем вас у музеі Якуба Коласа, па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5