Наведвальнікам з інваліднасцю
Музей імкнецца зрабіць літаратуру больш даступнай і бліжэй кожнаму. Для кожнай катэгорыі наведвальнікаў у музеі прадугледжаны спецыяльныя праграмы.
Для сляпых і людзей са слабым зрокам распрацавана спецыяльная экскурсія, якая дазваляе наведвальнікам пазнаёміцца з экспазіцыяй музея.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калi ласка, звяжыцеся з намі па электроннай пошце info@kolasmuseum.by , па тэлефоне: +375 17 270 10 55, ці ў мэсанджэрах Viber, Telegram +375(29)704-86-35









Літаратурна-дакументальная і мемарыяльная экспазіцыі абсталяваны тактыльнымі мадэлямі музейных экспанатаў, якія знаёмяць з асабістымі рэчамі Якуба Коласа, а таксама тактыльнымі схемамі першага і другога паверхаў і манафонамі з інфармацыяй пра музей. Тактыльныя мадэлі размешчаны на спецыяльных стэлажах, назвы мадэляў дублююцца шрыфтам Брайля.