Праект “Урок у музеі”

Дарагія сябры, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўрок у музеі!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падпісалі пагадненне аб рэалізацыі агульнарэспубліканскага праекта “Урок у музеі”. Асноўны напрамак – арганізацыя і правядзенне ўрокаў на базе музейных экспазіцый установамі агульнай сярэдняй адукацыі.

Правядзенне навучальных заняткаў у рамках праекта «Урок у музеі» на працягу навучальнага года будзе ажыццяўляцца кожную першую сераду месяца на бязвыплатнай аснове па папярэднім запісе на падставе заяўкі, якая накіроўваецца ў музей не пазней чым за 3 дні да правядзення ўрока ў музеі.

Пералік тэм для правядзення навучальных заняткаў у рамках рэалізацыі праекта “Урок у музеі”:

“Сямейны альбом Якуба Коласа”3 класЛітаратурнае чытаннеПазакласнае чытанне. Якуб Колас “Родныя вобразы”
Паэма “Новая Зямля”: творчая гісторыя напісання, вобразы і прататыпы5-7, 9 класыБеларуская літаратураЯкуб Колас “На рэчцы”; “Дарэктар”, “Дзядзька-кухар”, “Новая зямля”
Паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка”7 класБеларуская літаратураЯкуб Колас “У яго быў свет цікавы…”
Гісторыя напісання трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”10 класБеларуская літаратураЯкуб Колас “На ростанях”

Звяртаем вашу ўвагу – супрацоўнік музея не чытае лекцыю і не праводзіць экскурсію па музеі, а дае толькі кароткае экскурсійнае суправаджэнне па частцы музейнай экспазіцыі, якая тычыцца тэмы ўрока.