background

Навіны

Каштоўны дар
15.07.2020

Каштоўны дар

Шаноўныя сябры! Сёння мы дзелімся з вамі радаснай навіной: Наталля Іванаўна Інсарава, дачка міністра аховы здароўя БССР Івана Анісімавіча Інсарава, перадала ў фонды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа рукапісы лістоў Якуба Коласа да свайго бацькі. Трэба адзначыць, што Наталля Іванаўна многія гады сябруе з сям'ёй Міцкевічаў. Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Васільевіч Храмы, Вера Данілаўна і Аляўціна Цімафееўна Міцкевічы, а таксама галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Валер'еўна Міцкевіч.

чытаць далей →
Новыя сюжэты на нашым канале
08.07.2020

Новыя сюжэты на нашым канале

Паважаныя сябры, запрашаем вас на наш You-tube-канал. Тым, каму не ўдалося пабываць на развітанні з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам, мы прапануем паглядзець нашыя відэа-ролікі.

чытаць далей →
Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
07.07.2020

Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча

Сёння мы ўспамінаем старэйшага сына Якуба Коласа Данілу Канстанцінавіча Міцкевіча, арганізатара і першага (1957 – 1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Яго не стала 7 ліпеня роўна 24 гады таму.

чытаць далей →
"Каб памяць ажыла і засталася з намі"
05.07.2020

"Каб памяць ажыла і засталася з намі"

Сёння на Вайсковых могілках у Мінску родныя, сябры, вядомыя паэты, навукоўцы, журналісты, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і іншых ўстаноў культуры Беларусі развіталіся з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам.

чытаць далей →
Увага!
01.07.2020

Увага!

Шаноўныя сябры! Звяртаем вашу ўвагу, што 03,04,05 ліпеня музей не працуе! Чакаем вас у іншыя дні! 02.07 - скарочаны дзень. Музей працуе да 17:00, каса -- да 16.30.

чытаць далей →
"Казкі жыцця і творчасці". У Доме Коласа прайшоў выпускны вечар
30.06.2020

"Казкі жыцця і творчасці". У Доме Коласа прайшоў выпускны вечар

Цудоўнае свята пад знакавай назвай "Казкі жыцця" для выпускнікоў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі арганізавалі ў Доме-музеі Якуба Коласа. Цяпер былыя навучэнцы - кваліфікаваныя спецыялісты і могуць пісаць свае ўласныя казкі жыцця, як рабіў гэта славуты Пясняр.

чытаць далей →
Новае выданне паэмы "Міхасёвы прыгоды" убачыла свет
20.06.2020

Новае выданне паэмы "Міхасёвы прыгоды" убачыла свет

Увага! Свежыя навіны!

чытаць далей →
Дактары Якуба Коласа
17.06.2020

Дактары Якуба Коласа

Напярэдадні дня медработніка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Музей гісторыі медыцыны Беларусі і газета “Медыцынскі веснік” прадстаўляюць сумесны праект – анлайн выстаўку “Дактары Якуба Коласа”. Аб дактарах класіка беларускай літаратуры мы не раз распавядалі на старонках газеты “Медвеснік”, кожны раз гэта быў матэрыял з новымі малавядомымі фактамі аб жыцці песняра. Нам бы хацелася павіншаваць усіх дактароў з прафесійным святам, падзякаваць спецыялістам, якія змагаюцца з каранавіруснай інфекцыяй і кожны дзень ратуюць жыцці людзей, а таксама ўзгадаць лекараў, якія лячылі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

чытаць далей →
Запрашэнне на музейна-краязнаўчую вандроўку "Шляхамі Коласа"
16.06.2020

Запрашэнне на музейна-краязнаўчую вандроўку "Шляхамі Коласа"

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на музейна-краязнаўчую вандроўку "Шляхамі Коласа", якая адбудзецца 04.07.2020

чытаць далей →
...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны
16.06.2020

...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны

Паўгады таму літаратурнаму музею Якуба Коласа споўнілася 60 гадоў з часу заснавання, а ў фондавых сховах яшчэ знаходзяцца шмат лістоў да класіка беларускай літаратуры абсалютна недаследаваных. Такая сітуацыя склалася таму, што ў пасляваенны час да Якуба Коласа прыходзілі дзясяткі лістоў штодня з розных раёнаў Беларусі, а таксама з далёкіх гарадоў і рэспублік былога Савецкага Саюза і іншых сацыялістычных краін.

чытаць далей →
Тэма роднага краю ў зборніках “Песні-жальбы” Якуба Коласа і "Вянок” Максіма Багдановіча
09.06.2020

Тэма роднага краю ў зборніках “Песні-жальбы” Якуба Коласа і "Вянок” Максіма Багдановіча

Добры дзень, шаноўныя сябры! А мы распачынаем публікаваць матэрыялы новай рубрыкі "Свой погляд", дзе вы зможаце пазнаёміцца з самымі цікавымі навуковымі і навукова-папулярнымі артыкуламі коласазнаўцаў. Першая ластаўка - артыкул старшага навуковага супрацоўніка навукова-асветніцкага аддзела нашага музея Аляксандра Крыжэвіча.

чытаць далей →
Новая анлайн-выстава "Супрацоўніцтва Якуба Коласа з часопісам "Славяне" (да Дня славянскага пісьменства і культуры)
05.06.2020

Новая анлайн-выстава "Супрацоўніцтва Якуба Коласа з часопісам "Славяне" (да Дня славянскага пісьменства і культуры)

Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаецца штогод (24 траўня) у розных славянскіх краінах, сярод якіх Беларусь, Украіна, Расія, Чэхія, Сербія, Балгарыя. Прымеркавана свята да дня памяці святых братоў Кірыла і Мефодыя – складальнікаў славянскага алфавіта. Упершыню Дзень славянскага пісьменства і культуры пачалі адзначаць у Балгарыі ў 1953 г. З таго часу кожны год у траўні праводзяцца навуковыя форумы, канферэнцыі, культурныя мерапрыемствы, звязаныя са славянскай культурай і пісьменствам.

чытаць далей →
background