
"Вершы ваеннай тэматыкі". Новае відэа на нашым канале
У час Вялікай Айчыннай вайны сваімі баявымі вершамі Якуб Колас падтрымліваў у суайчыннікаў веру ў перамогу. Ён быў перакананы, што вораг, які асмеліўся ступіць на нашу зямлю, сам падрыхтаваў сабе ганебны канец. Паэтычнымі творамі народны паэт заклікаў народ да расправы над чужынцамі. Творы, напісаныя Якубам Коласам у першыя два гады вайны, склалі зборнік “Голас зямлі”. У кнізе адлюстроўваюцца пачуцці паэта як чалавека вялікай душы, чые думы, адчуванні і надзеі былі неадлучны ад народа.
чытаць далей →