background

#Коласасэлфі

18.01.2023

18 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Гэты праект быў запушчаны ў 2014 годзе ў Вялікабрытаніі і набыў масавую папулярнасць.

18 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Гэты праект быў запушчаны ў 2014 годзе ў Вялікабрытаніі і набыў масавую папулярнасць.

Музей Якуба Коласа з радасцю далучаецца да гэтага руху. Улічваючы захопленасць мастацтвам фотаздымкі сынамі Якуба Коласа (пра што сведчыць фотаапарат, які Колас прывёз з самога Парыжу), абвяшчаем тыдзень #Коласасэлфі. Ваша задача на працягу 18-25.01.2023г. сфатаграфавацца ў нашым музеі, з Коласаўскімі мясцінамі Мінска ці іншага гораду, прадметамі, што маюць дачыненне да жыцця класіка, выкарыстаць тэгі​ #KolasMuseumSelfie, #MuseumSelfie, #Коласасэлфі. ​ А нашая - паказаць ваш крэатыў сусвету і расказаць пра аб'ект на фота. І першым зразумела будзе той самы фотаапарат што прадстаўлены ў экспазіцыі нашага музея

Нагадваем, што дадзеная акцыя не адмяняе агульных правілаў паводзін у музеях: не варта кранаць ​ экспанаты, шумець, фатаграфавацца ў памяшканнях музея, дзе гэта рабіць забаронена, перашкаджаць іншым наведвальнікам. Будзьце ўзаемнаветлівыя і выдатнага вам дня музейнага сэлфі!

Самых крэатыўных і неардынарных удзельнікаў чакае сюрпрыз ад музейных супрацоўнікаў.

 

Тэл. 270-17-02 

                       

А вось і першыя ластаўкі нашай акцыі!!!

Знаёмцеся!   

21-25 чэрвеня 1935г. у сталіцы Францыі праводзіўся Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры, удзел у ім прынялі 230 пісьменнікаў з 35 краін свету. Склад савецкай дэлегацыі вызначаўся Палітбюро ЦК ВКП(б), у канчатковым варыянце ў яго ўвайшлі пісьменнікі, якія вызначалі творчае аблічча літаратур шматнацыянальнай краіны, сярод якіх былі Я.Колас, Б.Пастэрнак, І.Бабель, П.Тычына, І.Эрэнбург. 

З Кангрэсу Якуб Колас прывёз дальнамерны фотаапарат Zeiss Ikon са сменным аб’ектывам Contax I, адзін з найбольш ранніх прадуктаў вытворчасці кампаніі Zeiss Ikon.

Вось што ўзгадваў малодшы сын Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: “З паездкі бацька прывёз мне багатыя ілюстрацыі архітэктурных шэдэўраў Еўропы, маім братам – фотаапарат Цэйс-Ікон, які я захапіў, уцякаючы з Мінска ў сорак першым, і захаваў. Цяпер ён экспануецца ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа”.

Варта дадаць, што і адным з любімых заняткаў самога Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча была аматарская фатаграфія. У сямейным архіве засталося звыш 2 тысяч негатываў і каля 40 альбомаў з фотаздымкамі розных мясцін і куточкаў Беларусі, родных і знаёмых сям’і Якуба Коласа.

#KolasMuseumSelfie, #MuseumSelfie, #Коласасэлфі