background

Наведванне

 

логотип колос_1 (1)

 

 

 

НАШЫ ПАСЛУГІ:

 

Выязныя лекцыі-дэманстрацыі (1-11 класы):

 

  •  “Вось што, дзеткі, мае краскі…” – інтэрактыўны ўрок з праглядам беларускамоўных мультфільмаў (для малодшых школьнікаў);
  • Лекцыя-дэманстрацыя “Хто такі Якуб Колас?” (на прыкладзе фотаздымкаў мемарыяльных музейных прадметаў);
  • Малавядомыя факты біяграфіі Якуба Коласа.
  • Выязная лекцыя "Сямейны альбом" для малодшых класаў.
  • "Мой добры друг, мая святыня" - жаночыя вобразы ў жыцці Якуба Коласа.

 

Да кожнай лекцыі падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя. Матэрыял адаптаваны для любой узроставай катэгорыі. 

 

Выязныя майстар-класы “Музейная майстэрня” і музейна-педагагічныя заняткі (1-6 класы):

 

  • “Цудоўны свет выцінанкі” (занятак па стварэнні папяровых карункаў у тэхніцы выцінанкі);
  •  “Тэатр бывае розным” (занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічнаму майстэрству);
  •  “Трэба жыць з сям’ёй на свеце” (майстар-клас па сілуэтным выразанні).
  •   Музейна-педагагічны занятак “Вялікдзень” ( майстар-клас па велікоднай паштоўцы)
  •  Музейна-педагагічны занятак “Душою і сэрцам, мы з вамі героі…” (цікавыя факты пра жыццёвы шлях Якуба Коласа і яго сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны напісанне ваеннага ліста на фронт, складанне салдацкага трохкутніка.)

 

Аглядавая экскурсія па залах музея і сядзібе Якуба Коласа ў Мінску

(1-11 класы)

Тэматычныя экскурсіі ў музеі:

 

  • Творчы лёс паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” (8-11 класы);
  • Трылогія “На ростанях”: гісторыя напісання і прататыпы (10-11 класы);
  • “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні?”- перыяд масавых рэпрэсій у жыцці Якуба Коласа, яго родных і сяброў (10-11 класы);
  • Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — цар-звон беларускай паэзіі (5-11 класы);
  • “Вось што, дзеткі, мае краскі…”: экскурсія па мемарыяльнай частцы музея і прагляд тэатралізаванага прадстаўлення па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа (1-5 класы).

 

Інтэрактыўны праект:

  • Квэст-гульня па экспазіцыі музея “Таямніцы дома Песняра” (5-11 класы)

Адказваючы на пытанні, наведвальнікі музея знаёмяцца з экспазіцыяй музея, цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа. Правільныя адказы ўдзельнікі запісваюць у крыжаванку, дзе напрыканцы квэста павінна атрымацца слова-ключ.

 

 

 

Пешаходная экскурсія “Мясцінамі Якуба Коласа ў Мінску”( 8-11 класы)

Падчас пешаходнай экскурсіі  “Мясцінамі Коласа ў Мінску” можна будзе наведаць сядзібу музея, дзе знаходзіцца мемарыяльны дом Песняра; дворык акадэміі навук, на карысць якой Якуб Колас працаваў больш за трыццаць гадоў, займаўся вывучэннем і збіраннем вуснай народнай творчасці, беларускага фальклору, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта АН БССР; прайсці да плошчы Якуба Коласа і ўбачыць помнік паэту і героям яго твораў работы Заіра Азгура; а затым у межах парку імя М. Горкага даведацца пра месцазнаходжанне  даваеннага дома сям’і Міцкевічаў. Для арганізаваных груп наведвальнікаў прадастаўляецца аўтобусная экскурсія, якая дапаўняецца наведваннем месца дома Коласа на Старожоўцы, які сям’я паэта  арэндавала пэўны час у заможнага гаспадара Вільгельма Русецкага, а праз Свіслач ляжаў шлях да дома Янкі Купалы, з якім Коласа звязвалі гады даўняга сяброўства; праездам  да Мінскага астрога, дзе паэт правёў тры гады ў зняволенні, а затым да Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з дзейнасцю якога звязана дзейнасць Коласа-педагога. Маршруты могуць змяняцца ў адпаведнасці з пажаданнямі экскурсантаў.

 

Музейныя адукацыйныя праекты:

 

“Крочым у школу разам з Коласам”(пачатковая школа)

Комплекс адукацыйна развіваючых заняткаў для дзяцей дашкольнага і  малодшага школьнага ўзросту. Праект разлічаны на 7 заняткаў, на якіх можна пазнаёміцца з беларускім алфавітам і навучыцца пісаць пяром і чарніламі, вырабіць вечны настольны каляндар, альбо прыняць удзел у пастаноўках лялечнага тэатра. На разнастайных майстрах-класах дзеці вучацца вырабляць магніты з салёнага цеста, маляваць па тэхналогіі французскіх майстэрань, выразаць сілуэты і інш.

Інклюзіўны праект “Адчуй музей” (сярэдняя школа)

Дадзены праект мае на мэце развіццё практык сацыялізацыі дзяцей з асаблівымі патрабаваннямі, асаблівасцямі развіцця, сацыяльна неабароненых дзяцей, далучэння іх да свету літаратуры і мастацтва, раскрыцця  іх творчага патэнцыялу музейнымі сродкамі, стварэнне ў музеі адкрытага асяроддзя.

Прадуглежана правядзенне цыкла мерапрыемстваў (міні-экускурсіі, прэзентацыі, музейныя заняткі, майстар-класы, творчыя плэнэры на сядзібе Коласа), накіраваныя на інкультурацыю асобы, стварэння сітуацыі псіхалагічнага камфорту ў новым асяроддзі.

 

Філіял “Мікалаеўшчына” прапануе:

• экскурсіі па мемарыяльных і літаратурных экспазіцыях;

• пешы экскурсійны маршрут па мемарыяльных сядзібах “Акінчыцы – Альбуць – Смольня”;

• паход выхаднога дня “Свет раслін на службе сям’і”: збор лекавых раслін, кансультацыя траўніка;

• інтэрактыўныя экспазіцыі:

“У хатцы бабкі-знахаркі”. Знаёмства з раслінным светам Стаўбцоўскага раёна, радзімы Якуба Коласа, кансультацыя траўніка, прыгатаванне гарбаты з зёлак (экспазіцыя размешчана ў гаспадарчай пабудове мемарыяльнай сядзібы “Альбуць”, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.);

“Прырода роднага краю”. Знаёмства з біяразнастайнасцю раёна, з відамі раслін і жывёл, занесенымі ў Чырвоную кнігу РБ, інтэрактыўныя гульні на экспазіцыі: інтэрактыўна-гульнёвая зоны “Ядомае – неядомае”, “Сляды звяроў”, экалагічны плакат з люстэркам, сонечны кветкавы гадзіннік, гульнёвае поле-лабірынт “Жыццё насякомага”. Асобная зона – для даследавання мікрасвету праз мікраскоп. Уведзена гукавая інсталяцыі прыродных гукаў (інтэрактыўная зона “Біяразнастайнасць роднага краю” размешчана ў гаспадарчай пабудове мемарыяльнай сядзібы “Альбуць”, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.).

Адрас філіяла «Мікалаеўшчына»: 222322, Мінская вобл., г. Стоўбцы, м-н Акінчыцы, вул. Сянкевіча, 6. Тел. 8 (01717) 71976. Экспазіцыі працуюць з 10.00 да 17.00. Выхадны – панядзелак.

Папярэдні запіс на экскурсіі ажыццяўляецца па тэлефоне (017) 270-17-02

Экскурсійнае абслугоўванне ў музеі праводзяць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі.

background

Запоўніце, калі ласка, форму, каб набыць квіткі