background

Супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі

Згодна з Кодэксам аб Культуры , карыстаючыся памкненнямі да добрасуседства і супрацоўніцтва, да далейшага развіцця культурных сувязей паміж народамі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа плённа супрацоўнічае з калегамі музеяў замежжа.

27 красавіка 2011 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А.С. Пушкіна "Міхайлаўскае" (Пушкінскі запаведнік) (Расійская Федэрацыя).

14 ліпеня 2011 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Літаратурным музеем Аляксандра Пушкіна (Вільнюс, Літва).

Заключаныя пагадненні прадугледжваюць наступнае супрацоўніцтва:

  • абмен выставамі;
  • удзел навуковых супрацоўнікаў музеяў у навуковых канферэнцыях і семінарах;
  • арганізацыю і правядзенне сумесных сустрэч, канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
  • абмен дэлегацый музейных работнікаў;
  • стварэнне сумесных праектаў і праграм;
  • прадастаўленне навуковым супрацоўнікам практычнай дапамогі ў рабоце з архіўнымі і фондавымі матэрыяламі ў Беларусі і Літве.

Вялікі творчы вынік прыносяць трывалыя сувязі з Кіеўскім літаратурна-мемарыяльным музеем Максіма Рыльскага (Украіна). З 2005 года цягнецца творчая садружнасць музеяў, вынікам чаго стаў шэраг сумесных мерапрыемстваў і сустрэч: святкаванне 40-годдзя заснавання музея М. Рыльскага, удзел украінскіх калег у "Каласавінах", святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, сумесная пошукава-фондавая работа ў музейных архівах, 115-годдзе з дня нараджэння Максіма Рыльскага.

24 студзеня 2013 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем.

3 лістапада 2014 года падпісана дамова аб творчым супрацоўніцтве ў галіне вывучэння, выдання, папулярызацыі, прадстаўлення грамадству творчасці Марыны і Анастасіі Цвятаевых і Якуба Коласа паміж Літаратурна-мастацкім музеем Марыны і Анастасіі Цвятаевых (г. Аляксандраў, Расійская Федэрацыя) і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

24 лютага 2017 года падпісана дамова аб супрацоўніцтве з беларускай суполкай "Крыніца" горада Клайпеда.

З чэрвеня 2018 года музей супрацоўнічае з Нацыянальным культурным цэнтрам г. Клайпеда.

Са жніўня 2018 музей супрацоўнічае з Асацыяцыяй BELLARUS (Неапаль, Італія).

9 ліпеня 2018 года падпісана дамова аб супрацоўніцтве з Абласной бюджэтнай установай культуры  "Курскі абласны краязнаўчы музей" і ўстановай "Абаянскі краязнаўчы музей", філіялам Курскага абласнога краязнаўчага музея.

8 лютага 2019 года падпісана дамова аб супрацоўніцтве з Інстытутам літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан.

17 мая 2019 года падпісана дамова аб супрацоўніцтве з Цяньцзіньскім універсітэтам замежных моў.

background

Запоўніце, калі ласка, форму, каб набыць квіткі