background

Дабрачынны савет музея Якуба Коласа

Вытрымка з палажэння аб дабрачынным савеце музея

Асноўнымі задачамі Дабрачыннага савета з'яўляюцца:

  1. распрацоўка праектаў, накіраваных на развіццё Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, як навукова-асветнай установы сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  2. прыцягненне фінансавых сродкаў юрыдычных і фізічных асоб на ўшанаванне памяці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў мясцінах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, звязаных з яго жыццём, а таксама на развіццё інфраструктуры музея;
  3. аказанне дапамогі ў набыцці і фарміраванні фондаў музея, уключаючы друкаваныя выданні з кола чытання Якуба Коласа і асабісты аўтамабіль паэта “Пабеда”;
  4. садзеянне ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў правядзенні канферэнцый, семінараў, выяздных выставак;
  5. аказанне дапамогі ва ўкараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій у работу музея;
  6. аказанне садзеяння мемарыялізацыі мясцін у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, звязаных з асобаю Якуба Коласа;
  7. аказанне кансультатыўнай і фінансавай дапамогі па захаванню (рэстаўрацыя, кансервацыя) нерухомых мемарыяльных аб'ектаў, якія ўваходзяць у склад музея (ці на балансе музея);
  8. аказанне дапамогі ў ажыццяўленні выдавецкай і рэкламнай дзейнасці музея;
  9. садзейнічанне арганізацыі і правядзенню сацыяльна-культурных мерапрыемстваў музея: навуковых канферэнцый, творчых вечароў, традыцыйных свят музея, выставак, спартыўна-аздараўляльных і іншых мерапрыемстваў;
  10. падтрымка мэтавых праектаў па развіццю музейна-камунікатыўнай палітыкі музея (спецыяльныя праекты па рабоце з дзіцячай аўдыторыяй, малазабяспечанымі сем’ямі і іншае).
background

Запоўніце, калі ласка, форму, каб набыць квіткі